Настасся Сазанкова дзеліцца спадчынай шырокай беларускай душы
Друкаваць

Настасся Сазанкова дзеліцца спадчынай шырокай беларускай душы

У пятніцу, 2 снежня 2016 года, у 18.00, у даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная прэзентацыі 7-ай па ліку кнігі «Спадчына» вядомай даўгаўпілскай паэткі і мастачкі, уладальніцы Ганаровай граматы Даўгаўпілскай гарадской думы і сярэбранага знака “Награда года-2014” Настассі Сазанковай.

Настасся Сазанкова нарадзілася на Віцебшчыне, сапраўдная дачка беларускага народа “ад сахі і касы”. Закончыла медзыцынскае вучылішча ў Полацку, потым Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у Мінску. Усё жыццё працавала ўрачом і нават выпусціла кнігу пра лекавыя травы. А.Сазанкова ўваходзіць у Аб’яднанне мастакоў Латгаліі, актыўны член культурна-прасветніцкага таварыства “Уздым”, піша карціны, вершы, выдае кнігі.

Сёмая па ліку кніга “Спадчына” прысвечана роднай Беларусі, кранаючым успамінам з дзяцінства і юнацтва, радасным і трагічным падзеям сваёй радзімы. У кнізе ёсць 20 аўтарскіх малюнкаў, сярод якіх тры абразочкі Найсвяцейшай Багародзіцы. Усе вершы ідуць ад сэрца паэткі, таму вельмі лірычныя, прасякнутыя радасцю, цяплом душы, любоўю, болем, надзеяй, гумарам і аптымізмам.

Па традыцыі, прэзентацыя кнігі А.Сазанковай пройдзе ў Цэнтры беларускай культуры. Сардэчна запрашаем вас на літаратурна-музычную вечарыну, якая пройдзе ў пятніцу, 2 снежня 2016 года, у 18.00, па адрасу: г.Даўгаўпілс, вул. Смілшу, 92, Палац культуры, 3 паверх, 305 каб.

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры,

Марыя Памецька, метадыст ЦБК,

т. 654 24695, 29811969, cbk@inbox.lv, www.bkc.daugavpils.lv

г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,

Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306