6 красавіка 2026 года ў Доме Адзінства адбылася традыцыйная велікодная сустрэча, арганізаваная Даўгаўпілскім латышскім таварыствам. Мерапрыемства ўпрыгожыла яскравае выступленне беларускай харавой капэлы «Спадчына» Цэнтра нацыянальнах культур.
Даўгаўпілскае латышскае таварыства штогод святкуе другі дзень Вялікадня ў коле сяброў, запрашаючы ў госці суполкі розных нацыянальных культур. Гэтым разам беларускую культуру прадстаўляла харавая капэла «Спадчына», якая выканала як латышскія, так і беларускія народныя песні. Госці актыўна ўдзельнічалі ў традыцыйных велікодных гульнях і танцах.
Сустрэча спрыяла развіццю міжкультурнага дыялогу і захаванню святочных традыцый. Гэта сумеснае святкаванне ў чарговы раз пацвердзіла моцную дружбу суполак нацыянальных меншасцей Даўгаўпілса і іх уменне яднацца ў агульных святах.
Інфармацыю падрыхтаваў:
Цэнтр нацыянальных культур
муніцыпальнай установы "Даўгаўпілскі Палац культуры",
тэл.: +371 20374840