У чацвер, 9 красавіка, у 17:00, Фарштацкая культурная прастора запрашае атрымаць асалоду ад гасцявога канцэрта «Вясновыя напевы» калектываў Вільнюскай беларускай гімназіі імя Францішка Скарыны.
Гледачоў чакае насычаная праграма, якая аб’ядноўвае традыцыі трох народаў. Фальклорны ансамбль «Пацеркі» (кіраўнік Марына Струнеўская) і вакальны ансамбль «Лянок» (кіраўнік Валянціна Кавальчук) выканаюць аўтэнтычны фальклор, беларускія і літоўскія песні і танцы, а таксама аўтарскія творы. У сваю чаргу, беларуская дзіцячая студыя «Скарбніца» Цэнтра нацыянальных культур пазнаёміць гасцей з латышскай культурай. Напрыканцы канцэрта кожны зможа прыняць удзел у інтэрактыўнай частцы – разучыць беларускія народныя танцы і пагуляць у традыцыйныя гульні.
«2026 год у Літве абвешчаны Годам нацыянальных меншасцяў, і мы актыўна знаёмімся з суседзямі. Нядаўна мы наведалі Польшчу, а зараз з радасцю накіроўваемся ў Латвію. Для нас важны абмен вопытам і жывыя камунікацыі паміж культурамі», – адзначае кіраўнік праекта Алена Забельская.
Вільнюская гімназія названая ў гонар вялікага асветніка і першадрукара Францішка Скарыны, чыё жыццё было цесна звязана са сталіцай Літвы. Сёння школа шчыльна супрацоўнічае з беларускай суполкай і «Таварыствам беларускай школы», захоўваючы культурны код і развіваючы міжнародныя сувязі.
Мерапрыемства арганізуе Цэнтр нацыянальных культур муніціпальнай установы «Даўгаўпілскі Палац культуры».
Уваход вольны.
Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе праводзіцца фота- і відэаздымка для рэкламных і гістарычных мэтаў.
Інфармацыю падрыхтаваў:
Цэнтр нацыянальных культур
муніцыпальнай установы «Даўгаўпілскі Палац культуры»,
тэл.: +371 20374840
Фота: з архіва Вільнюскай беларускай гімназіі імя Францішка Скарыны