У чацвер, 9 кастрычніка 2025 года, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) у рамках XV Міжнароднага фестывалю народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы карцін Вэлты Лоцэ “Ля мальберта”.
Адкрыццё выставы карцін “Ля мальберта” прымеркаваная да 15-годдзя творчай дзейнасці мастачкі. І гэта не выпадкова, паколькі першы публічны паказ мастачкі Вэлты Лоцэ шырокай аўдыторыі адбыўся ў Цэнтры беларускай культуры 15 гадоў таму. Імя Вэлты Лоцэ добра вядома ў Даўгаўпілсе. У творчым партфоліо мастачкі каля паўсотні выстаў. Прасякнутыя любоўю да навакольнага свету, захапленнем яго прыгажосцю і дасканаласцю, пейзажы, кветкі, нацюрморты, партрэты нікога не пакідаюць абыякавымі. Наведаць выставу можна да 31 снежня 2025 года. Уваход вольны.
Арганізатары адзначаюцьі: “15 гадоў святкуе “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” і столькі ж гадоў піша карціны мастачка з беларускімі каранямі Вэлта Лоцэ. Увесь гэты час развівалася плённае супрацоўніцтва ЦБК і мастачкі. Персанальныя і зборныя выставы з удзелам В. Лоцэ неаднаразова праводзіліся ў Цэнтры беларускай культуры, і адна яе карціна прысвечана фестывалю “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе””.
Арганізатар – Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства.
Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.