Ансамбль “Лянок” выступіў на восеньскім свяце ў Сілэнэ
Друкаваць

Ансамбль “Лянок” выступіў на восеньскім свяце ў Сілэнэ

28 верасня 2025 года танцавальны ансамбль “Лянок” Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) выступіў на сямейным свяце “Sajūti rudenī šeit” у Сілэнскім Доме культуры Аўгшдаўгаўскага краю.

На святах у прыгранічных Саліенскай, Скрудаліенскай і Сілэнскай валасцях Аўгшдаўгаўскага краю, дзе пражывае шмат беларусаў, творчыя калектывы ЦБК выступалі неаднаразова. На гэты раз у святочным канцэрце прыняў удзел танцавальны ансамбль “Лянок” (мастацкі кіраўнік Марына Медунецкая).

На плошчы ля Сілэнскага Дома культуры, дзе праходзіў канцэрт, танцоры паказалі праграму з беларускіх і латышскіх народных танцаў. Мясцовыя гледачы цёпла прывіталі завадныя і вясёлыя танцы гасцей з Даўгаўпілса.

Супрацоўніцтва ЦБК з установамі культуры Аўгшдаўгаўскага краю працягнецца і ў далейшым.

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.