Ужо ў 15-ы раз адбудзецца фестываль “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”!
Друкаваць

Ужо ў 15-ы раз адбудзецца фестываль “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”!

У суботу, 11 кастрычніка 2025 года, у 15.00, у канцэртнай зале Палаца культуры (вул. Смілшу, 92) пройдзе XV Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання.

Штогадовы фестываль “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” збярэ аматарскія беларускія калектывы з розных гарадоў Латвіі, Літвы, Эстоніі і Польшчы. Будзе шмат вясёлых песень, завадных танцаў і вясковага гумару. У файе Палаца культуры гледачоў чакаюць перасовачная фотавыстава фестывальных момантаў розных гадоў, экспазіцыя восеньскіх дароў і хатніх нарыхтовак, майстар-класы па традыцыйнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці беларусаў. Вяртаецца кніжная абменная акцыя: падары ЦБК беларускую кнігу і атрымай у падарунак фестывальны сувенір. Уваход вольны.

У гэтым годзе культурны форум на гэты раз пройдзе пад знакам юбілею і рэтраспектывы. Як адзначаюць арганізатары: «На фестывалі мы звернем свой погляд у мінулае і прагартаем летапіс, як просты канцэрт за пятнаццаць гадоў, мяняючы тэмы і пашыраючы геаграфію ўдзельнікаў, развіўся да міжнароднага фестывалю беларускай дыяспары краін Балтыі.

Мэтай фестывалю “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” з'яўляецца захаванне і папулярызацыя культурнай спадчыны беларусаў, а таксама ўмацавання міжкультурнага дыялогу і міжнародных сувязяў.

Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.