У чацвер, 18 верасня 2025 года, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) пройдзе беларускае абрадавае свята ўраджаю “Багач”.
Багач – старажытны беларускі абрад, які адзначаюць у гонар заканчэння сельскагаспадарчых работ. У дзень восеньскага раўнадзенства нашы продкі дзякавалі прыроде за сабраны ўраджай.
Галоўнымі сімваламі свята з'яўляюцца багач (лубок са збожжам і свечкай) і сноп каласоў новага ўраджаю. З імі даўней хадзілі па хатах і ўшаноўвалі гаспадароў. Свята, у якім хрысціянскія традыцыі цесна пераплецены з народнымі абрадавымі, мае шмат цікавых элементаў.
У наведвальнікаў будзе магчымасць азнаёміцца з гісторыяй свята, паслухаць беларускія песні, паўдзельнічаць у народных гульнях, зрабіць традыцыйную паштоўку-выцінанку.
Беларускае абрадавае свята “Багач” пройдзе ў чацвер, 18 верасня, у 18.00, у ЦБК (вул. Алеяс, 68-1А, Даўгаўпілс). Уваход вольны.
Арганізатар – Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства.
Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.