У гонар Райніса прагучаць вершы ў Цэнтры беларускай культуры
Друкаваць

У гонар Райніса прагучаць вершы ў Цэнтры беларускай культуры

10 верасня 2025 года, у 18:00, у рамках Дзён паэзіі, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) адбудзецца літаратурная вечарына “Разам з Райнісам”, прымеркаваная да 160-годдзя з дня нараджэння вялікага латышскага паэта.

На мерапрыемстве прагучаць вершы Райніса на латышскай мове і перакладзеныя на беларускую мову. Таксама будуць прачытаныя вершы, прысвечаныя класіку латышскай літаратуры і напісаныя ў розныя гады. Гледачы змогуць паглядзець невялікі фільм, зняты ЦБК, які распавядае аб сувязях Райніса з беларусамі.

Літаратурны вечар “Разам з Райнісам” пройдзе ў пятніцу, 10 верасня 2025 года, у 18.00, у ЦБК (вул. Алеяс 68-1А, Даўгаўпілс).

Уваход вольны.

Арганізатар - Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства.

Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.

 

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры,

тэл.: +371 65424695, 20374840,

э-пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.