Адкрыецца юбілейная выстава Анастасіі Сазанковай
Друкаваць

Адкрыецца юбілейная выстава Анастасіі Сазанковай

У пятніцу, 29 жніўня 2025 года, у 17.00, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) адкрыецца выстава карцін “Вёсачка мая”, прысвечаная 95-гадоваму юбілею Анастасіі Сазанковай (1930-2022).

Карціны Анастасіі Сазанковай рэгулярна выстаўляюцца ў ЦБК, з моманту адкрыцця ўстановы. Сёлета акварэльныя замалёўкі розных гадоў аб'яднаны тэмай роднай вёскі, непаўторнай сельскай прыгажосці, светлай любві да малой радзімы.

Уваход вольны. Наведаць выставу можна да 8 кастрычніка 2025 года.

Юбілейнай выставай акварэляў вядомай у горадзе паэткі і плённай мастачкі Цэнтр беларускай культуры адкрывае свой новы творчы сезон.

Арганізатар – Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства.

Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.