Ансамбль “Купалінка” павіншаваў з Калядамі Латышскае таварыства
Друкаваць

Ансамбль “Купалінка” павіншаваў з Калядамі Латышскае таварыства

26 снежня 2024 года ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) выступіў на свяце “Каляды ў Латышскім таварыстве”.

З пажаданнямі здароўя, міру, шчасця, дабрабыту і поспехаў вечар адкрыла дэпутат Даўгаўпілскай гарадской думы і старшыня Даўгаўпілскага латышскага таварыства Лівія Янкоўска. Масачныя героі з Латышскага таварыства паказалі тэатралізавана-музычнае прадстаўленне з песнямі, загадкамі і варажбой.

Эстафету падхапілі прадстаўнікі нацыянальных культурных цэнтраў і таварыстваў горада.

Ансамбль “Купалінка” выканаў забіяцкія калядныя песні “Ой, калядачкі” і “Звон звініць”.

Супрацоўніцтва Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства і Даўгаўпілскага латышскага таварыства паспяхова працягваецца на працягу многіх гадоў.

 

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.