“Калыханка” прагучала на фестывалі ў Доме адзінства
Друкаваць

“Калыханка” прагучала на фестывалі ў Доме адзінства

13 снежня 2024 года ў канцэртнай зале Дома адзінства прайшоў фестываль калыханак “Miedziņš”, у якім прыняла ўдзел дзіцячая студыя “Скарбніца” Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) Дома адзінства.

Для выканання на першым фестывалі такой жанравай песні ЦБК былі выбраны дзве беларускія калыханкі – адна знаёмая з дзяцінства па тэлеперадачы, другая – мясцовага аўтара Станіслава Валодзькі. Юныя ўдзельнікі дзіцячай студыі “Скарбніца” кранальна праспявалі “Доўгі дзень” і “Калыханка для мамы”.

На канцэрце таксама прагучалі песні на латышскай, рускай, беларускай і польскай мовах, ідышы і іўрыце.

Арганізатар фестывалю калыханак “Miedziņš” – Цэнтр рускай культуры Дома адзінства.

 

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры