ЦБК завяршае творчы сезон святам Купалля
Друкаваць

ЦБК завяршае творчы сезон святам Купалля

У пятніцу, 26 чэрвеня 2024 года, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры Дома Адзінства (Даўгаўпілс, вул. Алеяс, 68-1А) пройдзе традыцыйнае абрадавае свята “Беларускае Купалле”, якім завершыцца творчы сезон у ЦБК.

У гэтым годзе традыцыям і абрадам святкавання летняга сонцастаяння ў беларусаў будзе прысвечаны канцэрт, на якім выступяць усе творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры: тэатральная студыя “Паўлінка”, ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, харавая капэла “Спадчына”, вакальны ансамбль “Пралескі”, дзіцячая студыя “Скарбніца”.

Гледачам будзе прадастаўлена магчымасць удзельнічаць у майстар-класах па вырабе паштоўкі-выцінанкі, купальскіх талісманаў, сфатаграфавацца з купальскай атрыбутыкай.

Уваход вольны.

На мерапрыемстве вядзецца фота і відэаздымка для публікацый і архіваў ЦБК.

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.