Дзіцячая студыя “Скарбніца” спявала ў Рэзекнэ
Друкаваць

Дзіцячая студыя “Скарбніца” спявала ў Рэзекнэ

2 чэрвеня 2024 года, у рамках Дзён беларускай культуры, у Рэзэкненскім доме культуры нацыянальных таварыстваў адбыўся святочны канцэрт “Сузор'е” збірае сяброў”, у якім прыняла ўдзел дзіцячая студыя “Скарбніца” Цэнтра беларускай культуры Дома Адзінства з Даўгаўпілса.

Ва ўтульнай канцэртнай зале сабраліся аматарскія беларускія калектывы з Дагды, Екабпілса, Даўгаўпілса, Лудзы і інш. Сустракалі ўсіх гасцей вясёлымі і заваднымі песнямі гаспадары свята – беларускі ансамбль “Сузор'е” Рэзэкненскага беларускага таварыства “Сузор'е”.

Госці сваімі звонкімі песнямі і яркімі танцавальнымі нумарамі падарылі гледачам добры і пазітыўны настрой. Дзіцячая студыя “Скарбніца” не стала выключэннем, выканаўшы гарэзлівую песню “Pogolmā” на латгальскай мове і беларускую народную песню “Саўка ды Грышка”, заслужыўшы шчырыя апладысменты слухачоў.

Канцэрт запомніўся яркімі эмоцыямі, захапляльнымі выступленнямі і прыязнай атмасферай.

Інфармацыя падрыхтавана:

Анастасія Лукашэнак,

кіраўніца дзіцячай студыі “Скарбніца”

т.: +371 65424695, 27003382

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.