У Дзень роднай мовы ў Цэнтры беларускай культуры пісалі дыктоўку
Друкаваць

У Дзень роднай мовы ў Цэнтры беларускай культуры пісалі дыктоўку

21 лютага 2024 года ў структурным падраздзяленні “Цэнтр беларускай культуры” установы “Дом Адзінства” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання (ЦБК) Міжнародны дзень роднай мовы па традыцыі адзначылі міжнароднай канферэнцыяй і дыктоўкай па беларускай мове.

Міжнародны дзень роднай мовы штогод адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага. У гэты дзень у рамках V Міжнароднай канферэнцыі “Беларускія чытанні” у ЦБК пісалі дыктоўку па беларускай мове. Геаграфія ўдзельнікаў сёлета вельмі значная – Даўгаўпілс, Лудза, Рыга, Вільня, Варшава.

У аснову дыктоўкі лёг урывак з аповесці “Жураўліны крык” беларускага пісьменніка Васіля Быкава, 100-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца сёлета. Удзельнікі канферэнцыі, члены даўгаўпілскіх беларускіх таварыстваў “Уздым” і “Альтанка”, прадстаўнікі беларускай дыяспары ўзгадвалі родную мову і старанна выводзілі словы па-беларуску.

Тэксты дыктоўкі будуць адпраўлены ў Рыжскую беларускую асноўную школу імя Я. Купалы, дзе ў музеі ўжо захоўваюцца працы мінулых гадоў.

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры