Святочны канцэрт прысвечаны 105-годдзю Латвійскай Рэспублікі
Друкаваць

Святочны канцэрт прысвечаны 105-годдзю Латвійскай Рэспублікі

У чацвер, 16 лістапада 2023 года, у 17.30, структурнае падраздзяленне “Цэнтр беларускай культуры” установы “Дом Адзінства” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання арганізуе святочны канцэрт “Прысвячэнне Латвіі”, прымеркаваны да 105-годдзя абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.

Святочны канцэрт “Прысвячэнне Латвіі” – штогадовая традыцыя Цэнтра беларускай культуры, якая аб'ядноўвае самадзейных артыстаў і гледачоў у галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.

Творчыя калектывы ЦБК – ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, харавая капэла “Спадчына”, вакальны ансамбль “Пралескі” і дзіцячая студыя “Скарбніца” выступяць з танцамі і песнямі на латышскай, латгальскай і беларускай мовах, сярод якіх будуць і прэм'ерныя нумары.

Запрашаем разам павіншаваць Латвію са святам і наведаць канцэрт “Прысвячэнне Латвіі”, які адбудзецца 16 лістапада 2023 года, у 17.30, у Цэнтры беларускай культуры (вул. Алеяс, 68-1А)

Уваход бясплатны.

На мерапрыемстве вядзецца фота і відэаздымка.

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры