19 ліпеня 2016 года ў пасёлку Сілэнэ Скрудаліенскай воласці Даўгаўпілскага краю ў восьмы раз прайшоў стаўшы ўжо традыцыйным песенны злёт “Šūpojamies dziesmās”, у якім прыняў удзел ансамбль народнай песні “Купалінка” даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК). Беларускія і латышскія песні ў задорным выкананні ансамбля пад кіраўніцтвам Вячаслава Пятрова былі сустрэты шчодрымі апладысментамі.
Тэмай свята на гэты раз сталі птушкі. Мерапрыемства праходзіла ў сіленскім Доме культуры. Прыгожа і святочна ўпрыгожаная зала ледзь змясціў усіх жадаючых. Чароўныя Елена Храпанэ і Таццяна Клопава, якія вялі праграму на латышскай і рускай мовах, вельмі цікава і займальна расказалі пра ролю і ўплыў птушак на жыццё і творчасць чалавека, аб лекавых уласцівасцях іх спеваў, пра характарыстыкі птушак, якія гняздуюцца ў мясцовых краях.
У песенным злёце прынялі ўдзел калектывы з Даўгаўпілса і Латгальскага рэгіёну: “Līgaviņas” (Сілэнэ), “Мелодыя” (Саліенэ), “Гармонія” (Мірны), “Aizturi elpu!” (Дэмэнэ), “Мрыя” (Даўгаўпілс), “Рябинушка” (Бікірніекі), “Pērles” (Калкуны), “Mazel tov” (Даўгаўпілс), “Dzirkstelīte” (Ніцгалэ), “Барыня” (Екабпілс) і «Купалінка” (Даўгаўпілс).
Меладычныя і лірычныя песні, якія гучалі на латышскай, латгальскай, рускай, беларускай, украінскай мовах і нават на іўрыце, змяняліся залівістымі і запальнымі, вясёлымі і гарэзлівымі мелодыямі. Канцэрт нагадваў рознагалосы стракаты хор, сугучны трэлям птушак у вясновым лесе. Цёплая сяброўская атмасфера ў зале, шчырыя і бурныя апладысменты гледачоў, выдатны сонечны летні дзянёк і прыгожая прырода вакол садзейнічалі таму, што і арганізатары, і ўдзельнікі, і звычайныя гледачы атрымалі зарад самых станоўчых эмоцый і ўражанняў.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306