Браслаўчане шукалі на фотавыставе землякоў з Даўгаўпілса
Друкаваць

Браслаўчане шукалі на фотавыставе землякоў з Даўгаўпілса

3 сакавіка 2022 года, у рамках міжнароднага супрацоўніцтва навукова-даследчай установы культуры “Браслаўскае раённае аб'яднанне музеяў” з Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК), у музеі традыцыйнай культуры г. Браслава адкрылася выстава мастацкай фатаграфіі Эдуарда Літвіноўскага “Беларускі погляд Даўгаўпілса”.

Фотапраект стартаваў у верасні мінулага года на XI Міжнародным фестывалі народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”. З таго часу перасовачная фотавыстава была даступная не толькі ў Даўгаўпілсе, але і пабывала ў Віцебску, Мінску, Гомелі.

Гэтая фотавыстава, якая аб'яднала беларусаў Даўгаўпілса ў яркіх нацыянальных касцюмах на фоне прыгожай прыроды горада і яго наваколля, заклікана паказаць не толькі разнастайнасць і каларытнасць беларускага нацыянальнага касцюма, але і адлюстраваць праз позірк усю шырыню, шчырасць і багацце беларускай душы.

Адкрыццё фотавыставы выклікала вялікую цікавасць у браслаўчан. Экспазіцыя размясцілася ў выставачнай зале музея, якая знаходзіцца ў былым млыне, што з'яўляецца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. Мураваныя сцены захавалі атмасферу таго часу. Сярод 38 прадстаўленых фотапартрэтаў даўгаўпілскіх беларусаў 10 з'яўляюцца ўраджэнцамі Браслава і 17 ураджэнцаў іншых раёнаў Віцебска.

Выстава ў Браславе адкрыта пры садзейнічанні Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе і будзе даступнай да 31 сакавіка 2022 года.

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

Прэс-фота