На Маслёнку беларусы запрашаюць пячы бліны і рабіць фотаздымак!
Друкаваць

На Маслёнку беларусы запрашаюць пячы бліны і рабіць фотаздымак!

Даугаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) аб'яўляе фотаконкурс “Бліны на Маслёнку”, прысвечаны святкаванню беларускай Маслёнкі (Масленіцы), які пройдзе з 1 па 14 сакавіка 2021 года. Па выніках конкурсу будзе арганізавана онлайн-выстава, а пераможцы атрымаюць пісьмовыя падзякі і сувеніры.

“Куды дым, туды блін, туды Маслёнка!” – сцвярджае беларуская прымаўка. Менавіта Маслёнкай у беларусаў называецца свята Масленіцы, якое святкуюць многія хрысціянскія народы. Нядзіўна, што беларускія традыцыі адзначаць яго з размахам шмат у чым падобныя з агульнаславянскай.

Паходжанне свята згубілася ў глыбокай старажытнасці і сімвалізавала заканчэнне зімы і вяртанне сонца і цяпла. Людзі заклікалі ў свой дом добры ўраджай і багаты прыплод. Свята Масленіцы было звязаны з культам сонца, якое нараджаецца – адсюль і традыцыйныя бліны. Круглыя, гарачыя, залацістыя, яны ўяўляюць сабой як бы мініяцюрныя выявы свяціла.

Душа так просіць сонца, цяпла, вясны, свята, па чым усе так засумавалі! Таму шукаем варыянты рэстарту энергіі і аб'яўляем фотаконкурс “Бліны на Маслёнку”!

Для ўдзелу ў фотаконкурсе неабходна прыгатаваць дома масленічныя бліны, абавязкова запраўленыя радасным настроем і пазітывам, зрабіць крэатыўную фатаграфію – толькі бліноў ці сябе са сваім спечаным творам, даслаць фота на э-пошту: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. або Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. ; на WhatsApp або Viber (т. 29811969, 20374840) з абавязковым указаннем імя, прозвішча, назвы бліноў і кантактнага нумару тэлефона. Увага: фота павінна быць асабіста Вашым, запазычванне з інтэрнэту недапушчальна.

Фотаконкурс “Бліны на Маслёнку” пройдзе з 1 па 14 сакавіка 2021 года; падвядзенне вынікаў – 17 сакавіка. Пераможцаў чакаюць дыпломы і кулінарная кніга “Кірмашоўскія прысмакі” ад Цэнтра беларускай культуры. Па выніках конкурсу таксама будзе арганізавана онлайн-выстава.

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры