Патрыятычны фотаконкурс: чым адрозніваецца “карогс” ад “сцяга”?
Друкаваць

Патрыятычны фотаконкурс: чым адрозніваецца “карогс” ад “сцяга”?

З 9 па 27 лістапада Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) правёў фотаконкурс “Прысвячэнне Латвіі”, у якім удзельнікам было неабходна выбраць адно патрыятычнае слова і зрабіць аўтарскі здымак.

          Фотаконкурс, прысвечаны Латвіі, праходзіў на дзвюх пляцоўках – Facebook і Instagram. Адной з умоў конкурсу было прыдумаць патрыятычнае слова на латышскай мове і знайсці яго пераклад на беларускай мове, а таксама адлюстраваць гэта ў аўтарскай фатаграфіі. Удзельнікі даслалі цікавыя фотаздымкі з не менш мудрагелістымі подпісамі.
         Такім чынам, падвёўшы вынікі конкурсу, удзельнікі прапанавалі такія словы, як: valsts karogs – дзяржаўны сцяг, skaistums – прыгажосць, pamatu pamats – аснова асноў, mēs – мы, pilsonis – грамадзянін, spēks – магутнасць, tradīcijas – традыцыi і Daugava – Заходняя Дзвіна .
         Цэнтр беларускай культуры дзякуе ўдзельнікаў фотаконкурсу. Усе канкурсанты атрымаюць дыпломы і памятныя сувеніры ад ЦБК.

Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Ірына Апэйнанэ