У суботу, 5 верасня 2020 года, у 14.00, у рамках Дзён беларускай культуры ў Даўгаўпілсе, у канцэртнай зале Доме Адзінства, Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) у супрацоўніцтве з таварыствам “Уздым” святочным канцэртам да 20-годдзя танцавальнага ансамбля “Лянок” адкрывае новы творчы сезон.
У святочным канцэрце прымуць удзел усе творчыя калектывы ЦБК: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, харавая капэла “Спадчына”, вакальны ансамбль “Пралескі”, дзіцячая студыя “Скарбніца”; калектывы Цэнтраў рускай, польскай, украінскай культур. Ну, а асновай праграмы, вядома ж, стануць паказальныя выступленні танцавальнага ансамбля “Лянок”, які ў гэтым годзе адзначае сваё 20-годдзе.
У гэты няпросты час запрашаем гараджан на святочнае мерапрыемства, каб атрымаць зарад добрага настрою і пазітыву ад каларытных беларускіх песень, яркіх і гарэзлівых танцаў.
Чакаем Вас у 14 гадзін, у канцэртнай зале Дома Адзінства, па адрасе: Даўгаўпілс, вул.Рыгас, 22а.
Уваход свабодны. Колькасць месцаў абмежаваная: трэба выконваць сацыяльную дыстанцыю і меры санітарнай бяспекі (дэзінфекцыя рук).
На мерапрыемстве вядзецца фота і відэаздыманне.
Сустракаемся на свяце!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК