Віншаванне Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе!
Друкаваць

Віншаванне Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе!

                             Дарагія жыхары горада Даўгаўпілс!


            Ад імя Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь
ў Даўгаўпілсе прыміце шчырыя віншаванні з нагоды святкавання 745-гадовага юбілею з дня заснавання горада Даўгаўпілс!


           Гэта агульнае свята, якое аб'ядноўвае ўсіх гараджан незалежна ад узросту, нацыянальнасці, веравызнання і прафесіі, тых, хто нарадзіўся ў горадзе Даўгаўпілс і тых, хто звязаў з ім свой лёс, для каго ён стаў родным і любімым. З году ў год Даўгаўпілс становіцца ўсё больш камфортным і ўладкаваным для гараджан, а для яго гасцей – прывабным і перспектыўным.
           Перакананая, што традыцыйна дружалюбныя сувязі паміж Даўгаўпілсам і беларускімі гарадамі і рэгіёнамі будуць і ў далейшым развівацца і ўмацоўвацца ва ўсіх сферах дзейнасці.
          Дазвольце пажадаць далейшага развіцця і росквіту горада, цікавых інвестыцыйных прапаноў і новых вытворчасцяў, паспяховага ўвасаблення намечаных планаў, а гараджанам – моцнага здароўя, святочнага настрою, слаўных спраў і новых працоўных здзяйсненняў.
          Кожнай сям'і – дабрабыту і дастатку!
         Хай у кожным доме заўсёды пануе цяпло і шчасце!

 Са святам!

Ва Генеральнага консула
Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Я.І.Барткевіч