Генеральнае консульства Беларусі пераходзіць на абмежаваны графік прыёму наведвальнікаў
Друкаваць

Генеральнае консульства Беларусі пераходзіць на абмежаваны графік прыёму наведвальнікаў

        У сувязі з пандэміяй каронавіруса і ўвядзеннем на тэрыторыі Латвійскай Рэспублікі рэжыму надзвычайнай сітуацыі Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у г.Даўгаўпілсе з 18.03.2020 г. прыпыняе прыём наведвальнікаў па візавых пытаннях, у тым ліку і афармленне дазволаў на прыгранічнае перамяшчэнне, паведамляецца ў прэс-рэлізе Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе.



        Захоўваецца магчымасць атрымання віз у сувязі са смерцю ці цяжкім станам блізкіх сваякоў пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў (копія даведкі або пасведчання аб смерці).

         Выдача пашпартоў, якія знаходзяцца ў Генконсульстве, ажыццяўляецца ў ранейшым рэжыме.

         Прыём грамадзян Рэспублікі Беларусь па грамадзянска-прававых пытаннях з 18.03.2020 г.  магчымы па папярэднім запісе па тэлефонах: +371 65 420 965, +371 26 377 825.

        Наведванне Генконсульства дапускаецца толькі ў засцерагальнай масцы.

        Вышэйпададзеныя меры носяць часовы характар ​​і будуць адменены пасля ўрэгулявання сітуацыі з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі.

       Загадзя ўдзячныя за разуменне!



Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе