Беларусы вясёлымі песнямі павіншавалі горад з Масленіцай
Друкаваць

Беларусы вясёлымі песнямі павіншавалі горад з Масленіцай

         29 лютага 2020 года на плошчы Віенібас у Даўгаўпілсе ў народным гулянні “Шырокая Масленіца”, арганізаваным Цэнтрам рускай культуры, прынялала ўдзел харавая капэла “Спадчына” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК), якая падарыла гараджанам некалькі вясёлых беларускіх песень.



        Масленіца здаўна лічылася ўсенародна любімым святам; а масленічны тыдзень – гэта час радасці, весялосці, конкурсаў і багатых пачастункаў. У рускай і беларускай культурах ёсць шмат агульнага ў традыцыях святкавання Масленіцы. Беларусы яе называюць ласкава “Маслёнка”.
         Вядома ж, не маглі застацца ў баку і калектывы Цэнтра беларускай культуры, якія традыцыйна ўдзельнічаюць у канцэртнай праграме “Масленіцы” і радуюць даўгаўпілчан сваімі цікавымі нумарамі. У гэтым годзе вясёлыя і забіяцкія песні выканала харавая капэла “Спадчына” (мастацкі кіраўнік Яніна Юзэфовіч).

        Гледачы вельмі цёпла сустрэлі артыстаў: актыўна падпявалі, танцавалі, узнагароджвалі гучнымі апладысментамі; а пасля выступлення ад душы дзякавалі і фатаграфаваліся на памяць.
          Усе весяліліся ад душы на “маслянай нядзельцы”. І беларусы таксама ўнеслі сваю лепту ў папулярнае народнае свята.

 

Фота: Цэнтр рускай культуры

 

Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры