Цэнтр беларускай культуры Даўгаўпілскай гарадской думы запрашае школьнікаў прыняць удзел у конкурсе малюнкаў “Казкі янтарнай краіны”, прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Вынікам конкурсу стане ўзнагароджанне пераможцаў і выстава лепшых работ, якія пройдуць 26 лістапада 2020 года. Мерапрыемствы праводзяцца ў рамках міжнароднай канферэнцыі “Беларускія чытанні”.
Палажэнне
аб правядзенні конкурсу малюнкаў
“Казкі янтарнай краіны”,
прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.
Мэты конкурсу:
1. Спрыянне пашырэнню кругагляду школьнікаў і павышэнню іх цікавасці да літаратуры і культуры Беларусі;
2. Раскрыццё творчага мыслення і патэнцыялу падрастаючага пакалення;
3. Падрыхтоўка ілюстрацыйнага матэрыялу для выставы малюнкаў.
Тэма конкурсу:
Ілюстрацыі па творы У.Караткевіча “Казкі янтарнай краіны”
Мэтавая аўдыторыя:
Узроставыя групы: 7-9 гадоў, 10-12 гадоў, 13-15 гадоў.
Тэрміны конкурсу:
1. Аб'ява конкурсу малюнкаў “Янтарныя казкі” - 21 лютага 2020 года;
2. Час падачы малюнкаў на конкурс - у Цэнтр беларускай культуры (LV-5401, Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1А) - да 1 лістапада 2020 года;
3. Адкрыццё выставы малюнкаў, узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу - 26 лістапада 2020 года.
Патрабаванні да конкурсных прац:
На конкурс прымаюцца арыгіналы малюнкаў, якія адпавядаюць тэме, выкананыя на паперы ў любой графічнай тэхніцы. Фармат працы - А3 ці А4. На адваротным баку малюнка неабходна ўказаць разборліва: імя, прозвішча і ўзрост аўтара; імя, прозвішча і кантактны тэлефон педагога або аднаго з бацькоў; назва школы або арганізацыі.
Падвядзенне вынікаў:
Рашэннем журы ў кожнай узроставай групе будуць вызначаныя пераможцы, якія атрымаюць дыпломы і прызы за I месца, II месца і III месца. Усе ўдзельнікі конкурсу малюнкаў будуць адзначаны лістамі. Конкурсныя малюнкі будуць прадстаўлены на выставе “Казкі янтарнай краіны”. На яе адкрыцці адбудзецца падвядзенне вынікаў конкурсу малюнкаў і ўзнагароджанне яго ўдзельнікаў.
Асаблівыя ўмовы:
Аўтар, падаючы заяўку на ўдзел у конкурсе малюнкаў, згаджаецца на выкарыстанне яго працы ў ілюстрацыйных і выставачных мэтах, публікацыях, мас-медыя і г.д.. Малюнкі, дасланыя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца. Захаванне аўтарскіх правоў гарантаванае. Арганізатары конкурсу і члены журы маюць права засноўваць спецыяльныя прызы для заахвочвання канкурсантаў.
Арганізатар конкурсу:
Цэнтр беларускай культуры Даўгаўпілскай гарадской думы
Кантакты:
Каардынатар праекта - Ірына Апейнанэ (тэл. +371 27110857; + 371 654 24695; Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.)