Друкаваць

Выстава карцін Вэлты Лоцэ адкрыецца ў Беларускім доме

У суботу, 5 кастрычніка 2019 года, у 13.00, у рамках IX Міжнароднага фестывалю народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” у Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адкрыецца персанальная выстава карцін “Вобразы мілыя роднага краю ...” вядомай у Даўгаўпілсе мастачкі, кіраўніцы мастацкай студыі ЦБК “Каларытны свет” Вэлты Лоцэ.

Afisa Loce 2019


Вэлта Лоцэ – мастак-самавучка. У 2010 годзе ўпершыню ўзяла ў рукі пэндзаль, з тых часоў напісала больш за 200 карцін; працуе вельмі актыўна, плённа і з энтузіязмам, пра што кажа больш за 30 праведзеных персанальных выстаў.

Першая персанальная выстава В.Лоцэ адбылася ў 2010 годзе ў Цэнтры беларускай культуры, і гэта не выпадкова – яе карані па мацярынскай лініі з Браслаўскага раёна, а дзяцінства прайшло ў беларускай вёсцы. Гэты адрэзак біяграфіі, вядома ж, адклаў адбітак на творчасць мастачкі; многія працы прысвечаны тэме малой радзімы, якая чырвонай ніткай пройдзе праз выставу, якая зараз адкрываецца.

Карціны Вэлты Лоцэ веюць спакоем і ўтульнасцю, спыняюць увагу на простых рэчах, прыцягваюць дзіўнай гармоніяй ліній, фарбаў, гульнёй святла і цені. Яны светлыя, працятыя любоўю да навакольнага свету, захапленнем яго прыгажосцю і дасканаласцю.

Выстава Вэлты Лоцэ будзе адкрыта ў Цэнтры беларускай культуры (Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1А) да 30 лістапада 2019 года.

На мерапрыемстве вядзецца фота і відэаздыманне.

Уваход свабодны!

Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Марыя Памецька, метадыст ЦБК,
т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1A