Друкаваць

Запрашаем папоўніць куфар беларускіх скарбаў!

У сераду, 25 красавіка 2018 года, у 17.30, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры адбудзецца вечар, прысвечаны гісторыі беларускіх абрусоў, ходнікаў і іншых упрыгожванняў дома. Праект «Куфар беларускіх скарбаў», прысвечаны 100-годдзю Латвійскай Рэспублікі, працягваецца.

Afiša kufar Abrus 2

 

Кожнае мерапрыемства праекта прысвечана аднаму прадмету з бабулінага куфра. У свой «Куфар беларускіх скарбаў» мы ўжо паклалі такія сакральныя аўтэнтычныя вырабы як: тканыя і вышытыя ручнікі, плеценыя паясы, пашытыя нацыянальныя касцюмы, якія з'яўляюцца матэрыяльнай спадчынай беларусаў. Зараз надышла чарга абрусоў і ходнікаў.

На вечарыне ў выкананні творчых калектываў ЦБК «Купалінка», «Лянок», «Спадчына», «Пралескі», «Паулінка», а таксама паэтаў, будуць выкананы песні, танцы, вершы, паказаны абрады, што з'яўляецца нематэрыяльнай спадчынай беларусаў.

Запрашаем жыхароў Латгаліі далучыцца да нашай акцыі і перадаць Даўгаўпілскаму Цэнтру беларускай культуры для стварэння музейнай экспазіцыі прадметы беларускага побыту. Кожны падораны экспанат будзе адзначаны падзячнай граматай, а імя дарыльшчыка ўнесена ў летапіс стваральнікаў музея беларусаў Латгаліі.

Сардэчна запрашаем на вечар «Куфар беларускіх скарбаў», які адбудзецца ў сераду, 25 красавіка 2018 года, у 17.30, у Цэнтры беларускай культуры (Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68-1А). Адкрыем разам яшчэ адну старонку багатай гісторыі беларусаў Латвіі!

Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры