2 красавіка 2018 года Даўгаўпілс адсвяткаваў другі дзень Вялікадня. Канцэрты прайшлі ў Цэнтры латышскай культуры, сабраўшы прадстаўнікоў розных народаў. Сярод актыўных удзельнікаў былі і беларускія калектывы.
https://bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/219-lieldien-s-latvijas-kult-ras-centr-p-c-baltkrievu-senaj-m-iera-m-sauca-pavasari#sigProId8b71ff9384
Апоўдні ў Цэнтры латышскай культуры стартаваў святочны канцэрт, які пачаўся з выступлення латышскай фальклорнай капэлы "Dzīsmeite", вакальнага ансамбля "Daugavas krāsas" Цэнтра польскай культуры, вакальна-інструментальнага ансамбля «Пралескі» Цэнтра беларускай культуры, фальклорнага ансамбля «Мрия» Цэнтра ўкраінскай культуры і танцавальнага ансамбля "Pienupīte" Цэнтра латышскай культуры. «Пралескі» (мастацкі кіраўнік Насстасся Малышава) заўзята выканалі дзве беларускія народныя песні - «А ў садзе рэчанька" і "Не гукай на пагулянку». Канцэрт працягнула капэла "Dziga" з Рэзэкне і свабодны мікрафон для дзяцей.
Святочную эстафету ў цэнтра латышскай культуры пераняло латышскае таварыства, якое па традыцыі запрасіла на свята нацыянальна-культурныя таварыствы і арганізацыі горада. Старшыня Даўгаўпілскага латышскага таварыства Генавефа Баркоўская павіншавала ўсіх са светлым святам Вялікадня, нагадаўшы яго гісторыю. Выдатны канцэрт гледачам падарылі юныя танцоры Цэнтра латышскай культуры. У праграме вечара таксама былі конкурсы велікодных яек і кампазіцый, віншаванні, гульні і баль.
Кіраўніца Цэнтра беларускай культуры і старшыня беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым» Жана Раманоўская ў віншаванні адзначыла важнасць такіх агульных сустрэч і перадала ў дар латышскаму таварыству беларускі тканы ручнік.
У конкурсе велікодных яек у лік пераможцаў увайшла актывістка беларускага таварыства «Уздым» Валянціна Анікіна. Яйка было афарбавана ў стылі латвійскай сімволікі - бардовае з белай паласой пасярэдзіне.
Журы Латышскага таварыства таксама адзначыла велікодную кампазіцыю беларусаў. Галіна Сантоцкая, Марыя Памецька і Іна Валюшка патлумачылі сімвалізм афарбаваных у розныя колеры яек і запаленых свечак і праспявалі некалькі «песень-вяснянак», зазываючы ў Даўгаўпілс вясну.
Вясна прыйшла!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры