Запрашаем на паэтычную сустрэчу з Яўгенам Голубевым
Друкаваць

Запрашаем на паэтычную сустрэчу з Яўгенам Голубевым

У пятніцу, 20 студзеня 2017 года, у 18.00, у даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца творчы вечар паэта Яўгена Голубева і прэзентацыя новай кнігі, радасць нараджэння якой запрашаем раздзяліць усіх аматараў і знатакоў паэзіі.

Яўген Голубеў - член Саюза пісьменнікаў Расіі, член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, паэт, гісторык-краявед, аўтар зборнікаў вершаў і кніг для дзяцей, рэдактар шэрагу паэтычных зборнікаў другіх аўтараў. У 2012 годзе ўзнагароджаны памятным медалём "А.С.Грибоедов 1795-1829". Публікуецца ў газетах і часопісах Латвіі, Расіі, Беларусі, Балгарыі. Частка яго твораў перакладзена на беларускую, нямецкую, балгарскую, латышскую і латгальскую мовы. Самае прамое дачыненне да таго, што Я.Голубеў стаў паэтам, мае Беларусь. Менавіта ў беларускім горадзе Баранавічы, дзе ён служыў па размеркаванню і наведваў літаратурны гурток, Яўген увайшоў у літаратурнае аб'яднанне, прылучыўся і зразумеў сэнс, смак і значнасць паэтычнага слова; яго вершы сталі публікаваць.

Творчая сустрэча з таленавітым паэтам, аўтарам шматлікіх паэтычных зборнікаў як для дарослых, так і для дзяцей, яркай асобай і цікавым субяседнікам пройдзе 20 студзеня, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры (г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92, Палац культуры, 3 паверх, 305 каб.).

Сардэчна запрашаем!

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры,

Марыя Памецька, метадыст ЦБК,

т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv

г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,

Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306