Дзіцячая студыя “Скарбніца” адкрыла XII фестываль народнай песні ў Ліванах
Друкаваць

Дзіцячая студыя “Скарбніца” адкрыла XII фестываль народнай песні ў Ліванах

18 студзеня 2026 года ў Ліванскім доме культуры адбыўся XII фестываль народнай песні “Pilna dziesmu vācelīte” для калектываў нацменшасцей Латвіі. Гонар адкрыць музычны форум выпаў дзіцячай студыі беларускай культуры “Скарбніца” Даўгаўпілскага Цэнтра нацыянальных культур.

На фестывалі аматарскія творчыя калектывы з Латгаліі парадавалі публіку песнямі і танцамі, якія адлюстроўваюць сваю ідэнтычнасць і культурныя традыцыі. Дзіцячая студыя “Скарбніца” выканала дзве беларускія народныя песні – “Чубарыкі-чубчыкі” і “Саўка ды Грышка”.

Мастацкі кіраўнік дзіцячага калектыву Анастасія Лукашэнак падкрэсліла, што выступленне на такіх значных мерапрыемствах дае магчымасць не толькі атрымаць пазітыўныя эмоцыі і яркія ўражанні, але і набыць новы вопыт і пашырыць свае творчыя магчымасці.

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр нацыянальных культур

муніцыпальнай установы “Даўгаўпілскі Палац культуры”

тэл.: +371 29811969