У Даўгаўпілсе пройдуць VII Міжнародная канферэнцыя “Беларускія чытанні” і публічная дыктоўка
Друкаваць

У Даўгаўпілсе пройдуць VII Міжнародная канферэнцыя “Беларускія чытанні” і публічная дыктоўка

Адзначаючы Дзень роднай мовы, 20 лютага ў 14.00 у Фарштацкай культурнай прасторы Цэнтра нацыянальных культур (вул. Відземес, 41а - 2 паверх) у рамках VII Міжнароднай канферэнцыи “Беларускія чытанні” адбудзецца дыктоўка па беларускай мове.

Штогадовая публічная дыктоўка па беларускай мове сёлета прысвечана беларускаму пісьменніку, паэту, перакладчыку Уладзіміру Караткевічу (1930-1984). Латвія была асабліва блізкая пісьменніку - ён называў яе “бурштынавай краінай”, некалькі разоў наведваў і прысвячаў ёй свае творы.

Арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца Даўгаўпілскі Цэнтр нацыянальных культур муніцыпальнай установы «Даўгаўпілскі Палац культуры».

Уваход на імпрэзу бясплатны.

Паведамляем, што падчас мерапрыемства будуць праводзіцца відэа- і фотаздымка ў рэкламных і гістарычных мэтах.

 

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр нацыянальных культур

муніцыпальнай установы

«Даўгаўпілскі Палац культуры»,

т.: +371 20374840

 

Фота: з архіву 2025 года Цэнтра беларускай культуры