У Дзень беларускага пісьменства адбудзецца чытанне паэмы
Друкаваць

У Дзень беларускага пісьменства адбудзецца чытанне паэмы

У пятніцу, 5 верасня 2025 года, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) адбудзецца чытанне народнай паэмы “Тарас на Парнасе”, прымеркаванае да Дня беларускага пісьменства. У новым творчым сезоне ЦБК упершыню праводзіць мерапрыемства такога фармату.

Паэма “Тарас на Парнасе” – класічны твор беларускай літаратуры, гістарычны і наватарскі для развіцця беларускага пісьменства і культуры. Паэма напісана на беларускай мове, была апублікавана 170 гадоў таму, перакладзена на многія мовы, інсцэніравалася. Доўгі час літаратурны твор лічыўся народнай творчасцю. У розны час аўтарства прыпісвалася розным беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя. Ужо ў XXI стагоддзі ў паэмы “Тарас на Парнасе” быў устаноўлены аўтар – Канстанцін Вераніцын.

Наведвальнікі мерапрыемства даведаюцца цікавую інфармацыю пра пошукі літаратуразнаўцаў, пра некаторыя вядомыя і малавывучаныя факты, а таксама папрактыкуюцца ў публічным чытанні вершаванага тэксту.

Чытанне паэмы ‘Тарас на Парнасе” пройдзе ў пятніцу, 5 верасня 2025 года, у 18.00, у ЦБК (вул. Алеяс 68-1А, Даўгаўпілс).

Уваход вольны.

Арганізатар – Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства.

Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.