4 мая 2025 года ў Даўгаўпілсе ў гонар 35-годдзя аднаўлення незалежнасці Латвійскай Рэспублікі адбылося першае шэсце ў народных строях, у якім таксама прынялі ўдзел калектывы Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства.
Мерапрыемства “Надзеньце нацыянальны касцюм у гонар Латвіі!” (Uzvelc savu tautastērpu par godu Latvijai!) упершыню арганізаваў Цэнтр латышскай і латгальскай культуры Дома адзінства, натхнёны прыкладам Рыгі.
Яркае святочнае шэсце аб'яднала больш за 400 чалавек з Даўгаўпілса, Рыгі і многіх краёў Латгалэ і Зэмгалэ. Нараўне з багаццем латышскіх народных строяў былі прадстаўлены польскія і беларускія строі. Разнастайнасць беларускіх народных строяў прадэманстравалі ўдзельнікі творчых калектываў Цэнтра беларускай культуры.
Шэсце завяршылася на плошчы Віенібас, дзе ўдзельнікі разам праспявалі дзяржаўны гімн Латвіі і праслухалі музычны падарунак ад фальклорнага калектыву “Сватра”.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры