Паэт Станіслаў Валодзька прадставіць новы дыск песень
Друкаваць

Паэт Станіслаў Валодзька прадставіць новы дыск песень

У пятніцу, 25 красавіка 2025 года, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) адбудзецца творчая вечарына “Кладкі і масткі” паэта Станіслава Валодзькі.

Станіслаў Валодзька – вядомы ў Латвіі беларускі паэт-песеннік, аўтар паэтычных зборнікаў для дарослых і дзяцей на рускай і беларускай мовах.

Паэт прымае актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці і літаратурным жыцці Даўгаўпілса, на працягу многіх гадоў публікуецца ў зборніках “Дні паэзіі”.

У Цэнтры беларускай культуры традыцыйна раз на год, вясной, праходзяць творчыя вечарыны С. Валодзькі, прымеркаваныя да выхаду новай кнігі ці песеннага дыска. Запрашаем аматараў паэзіі і музыкі наведаць літаратурна-музычную вечарыну, на якой адбудзецца прэзентацыя новага песеннага дыска “Кладачкі перакладаў”, прагучаць новыя вершы і песні ў выкананні калектываў ЦБК і салістаў, дуэтаў з Даўгаўпілса, Ліван, Дагды і Малты.

Творчы вечар паэта Станіслава Валодзькі “Кладкі і масткі” пройдзе ў пятніцу, 25 красавіка, у 18.00, у ЦБК (вул. Алеяс 68-1А, Даўгаўпілс).

Арганізатар – Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства.

Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.