У сераду, 5 кастрычніка 2016 года, у 18.00, у даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца лекцыя пра паэта Ігара Севераніна і яго творчасць, якую прачытае Валянціна Пятроўна Абушкевіч.
Ігар Северанін – паэт «Серебряного века», які жыў досыць сціпла. Яго вершы – уласныя перажыванні, якія наладжваюць чалавека ў напрамку гармоніі, спакою, любові. Вершы - матэрыал, які дапамагае запоўніць старонкі яго дзённіка душы…
Валянціна Пятроўна Абушкевіч раскажа пра Севераніна, якога яна адкрыла для сябе, чытаючы яго вершы, вывучыўшы біяграфію і творчасць.
В. Абушкевіч добра вядома гасцям Цэнтра беларускай культуры па выставах вязання, паэтычных вечарынах Ганны Ахматавай, Амара Хайяма.
Чакаем вас 5 кастрычніка, ў 18.00, у Цэнтры беларускай культуры (вул. Смілшу, 92, 3 паверх, каб. 305). Правядзём вечар разам у коле знатакоў паэзіі ў сяброўскай атмасферы! Уваход свабодны.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры,
Ірына Апейнанэ, арганізатар культурных мерапрыемстваў ЦБК,
т. 654 24695, 27110857, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv
г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,
Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306