Беларусы павіншуюць Латвію з Днём незалежнасці святочным канцэртам
Друкаваць

Беларусы павіншуюць Латвію з Днём незалежнасці святочным канцэртам

У сераду, 16 лістапада 2022 года, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання адбудзецца святочны канцэрт “Прысвячэнне Латвіі”, прымеркаваны да Дня абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі.

Лістапад – самы патрыятычны месяц года, калі Латвія адзначае самыя важныя дзяржаўныя святы: 11 лістапада – Дзень Лачплесіса, 18 лістапада – Дзень абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі. Сімваламі дзяржавы з'яўляюцца гімн, сцяг і герб, а гонарам і каштоўнасцю – яе народ, прырода, культура. Гэтымі днямі ў Латвіі праходзіць шэраг святочных мерапрыемстваў і цікавых падзей.

Цэнтр беларускай культуры па традыцыі далучаецца да штогадовага святкавання Дня незалежнасці і прысвячае гараджанам святочны канцэрт.

Творчыя калектывы ЦБК: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, харавая капэла “Спадчына”, вакальны ансамбль “Пралескі” і дзіцячая студыя “Скарбніца” выступяць з танцамі і песнямі на латышскай, латгальскай і беларускай мовах.     

Сардэчна запрашаем наведаць канцэрт “Прысвячэнне Латвіі”, які пройдзе 16 лістапада 2022 года, у 18.00, у Цэнтры беларускай культуры (вул. Алеяс, 68-1А).

Уваход бясплатны.

На мерапрыемстве вядзецца фотаздымка.

Інфармацыя падрыхтавана:

Настасся Бароўска,

арганізатар мерапрыемстваў Цэнтра беларускай культуры