Цэнтр беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання запрашае навучэнцаў падрыхтоўчых груп дзіцячых садоў і школьнікаў прыняць удзел у конкурсе малюнкаў, прысвечаным 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Па выніках конкурсу 30 чэрвеня 2022 года адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў і выстава найлепшых работ.
Палажэнне
аб правядзенні конкурсу дзіцячых малюнкаў да 140-годдзя класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа
Мэты:
1. Спрыянне пашырэнню кругагляду школьнікаў і павышэнню іх цікавасці да беларускай літаратуры і культуры;
2. Раскрыццё творчага мыслення і патэнцыялу падрастаючага пакалення;
3. Падрыхтоўка ілюстрацыйнага матэрыялу для выставы малюнкаў.
Мэтавая аўдыторыя:
Узроставыя групы: 6-9 гадоў, 10-12 гадоў, 13-16 гадоў.
Тэрміны:
1. Аб'ява конкурсу малюнкаў па творах Я. Купалы і Я. Коласа – 2 мая 2022 года;
2. Час падачы малюнкаў на конкурс – да 31 мая 2022 года; месца – у Цэнтр беларускай культуры (LV-5401, Даўгаўпілс, вул. Алеяс, 68-1А);
3. Адкрыццё выставы малюнкаў, узнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу – 30 чэрвеня 2022 года.
Патрабаванні да конкурсных прац:
Прымаюцца арыгіналы малюнкаў, якія адпавядаюць тэме, выкананыя на паперы ў любой графічнай тэхніцы. Фармат працы – А3 ці А4. На адваротным баку малюнка неабходна ўказаць разборліва: імя, прозвішча, узрост аўтара; назву сваёй работы – па якім творы і якога аўтара: Я. Купалы або Я. Коласа; а таксама назву школы або дашкольнай установы; імя, прозвішча і кантактны тэлефон педагога або аднаго з бацькоў.
Падвядзенне вынікаў:
Рашэннем журы ў кожнай узроставай групе будуць вызначаныя пераможцы – I месца,
II месца, III месца, Гран-Пры. Пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі, усе ўдзельнікі – падзячнымі лістамі. Конкурсныя малюнкі будуць прадстаўлены на выставе ў Цэнтры беларускай культуры, а таксама онлайн.
Асаблівыя ўмовы:
Аўтар, падаючы заяўку на ўдзел у конкурсе малюнкаў, згаджаецца на выкарыстанне яго працы ў ілюстрацыйных і выставачных мэтах, публікацыях, мас-медыя і г.д.. Малюнкі, дасланыя на конкурс, аўтарам не вяртаюцца. Захаванне аўтарскіх правоў гарантаванае. Арганізатары конкурсу і члены журы маюць права засноўваць спецыяльныя прызы для заахвочвання канкурсантаў.
Арганізатар:
Цэнтр беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання.
Кантакты: Каардынатар праекта – Марыя Памецька (тэл. +371 29811969;
+ 371 654 24695; Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. )