Набліжаецца самы патрыятычны тыдзень у Латвіі, і да галоўнага дзяржаўнага свята краіны Цэнтр беларускай культуры аб'яўляе творчы квэст пад назвай “Вывучай Латвію па сімвалах і знаках!”.
З чым у вас асацыюецца Латвія ў кантэксце сімволікі? Вядома, у першую чаргу з афіцыйнымі сімваламі – гербам, сцягам і гімнам. Вядомыя ўсім прыродныя сімвалы Латвіі – белая сітаўка, божая кароўка, рамонак, ліпа, дуб, янтар і лёсавызначальная рака Даўгава. Сімвалам Латвіі з'яўляецца традыцыйнае свята Янаў дзень, помнік Свабоды, латышскія нацыянальныя ўзоры і шмат іншага, што характэрна і сімвалічна толькі для Латвіі.
Прайдзіце свой пазнавальны квэст пра сімвалы і знакі Латвіі, намалюйце адзін з іх, напішыце яго назву на латышскай мове, прадубліруйце на беларускай мове і сваёй роднай мове. Дасылайце малюнак да 15 лістапада (уключна) на э-пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай “Конкурс 18 Лістапада”, у акаўнт Цэнтра беларускай культуры ў Фэйсбуку ці па Вацапу на тэл. 20374840.
Увага: конкурс не мае узроставых абмежаванняў, бо маляванне з'яўляецца выдатным антыстрэсам!
Усе дасланыя малюнкі будуць аформлены ў віртуальную выставу, а яе ўдзельнікі будуць узнагароджаны дыпломамі і сувенірамі.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры