15 красавіка 2021 года на платформе ZOOM адбудзецца літаратурная сустрэча, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і паэта Змітрака Бядулі, якую арганізуе Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) у супрацоўніцтве з музеем “Яўрэі ў Даўгаўпілсе і Латгаліі”.
У Цэнтры беларускай культуры склалася традыцыя – адзначаць памятныя даты беларускіх аўтараў. Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік) – вядомы беларускі літаратар з яўрэйскімі каранямі, нарадзіўся ў 1886 годзе ў вёсцы Пасадзец Віленскай губерні (цяпер гэта Мінскі раён).
Творы пісьменніка вызначаюцца глыбокай лірычнай пранікнёнасцю, высокамастацкім адлюстраваннем унутранага свету чалавека. Змітрок Бядуля заклаў асновы беларускай дзіцячай літаратуры. Добра вядомыя яго літаратурна-крытычныя артыкулы і даследаванні, прысвечаныя пытанням этнаграфіі і фальклору. Творы Змітрака Бядулі перакладзены на многія мовы свету.
Лекцыю па творчасці і біяграфіі пісьменніка прачытае Іосіф Рочка, дырэктар музея “Яўрэі ў Даўгаўпілсе і Латгаліі”. У сваю чаргу супрацоўнікі ЦБК і члены беларускага таварыства “Уздым” пазнаёмяць слухачоў з творамі аўтара. Сустракаемся ў чацвер, 15 красавіка, у 11.00 на платформе ZOOM!
Подключиться к конференции Zoom
https://us02web.zoom.us/j/9473484887?pwd=a2dLeDJETElsSndrMER0ZUVObHk1QT09
Идентификатор конференции: 947 348 4887
Код доступа: j0dDLt
Інфармацыю падрыхтавал:
Цэнтр беларускай культуры