19 лютага 2021 года Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) арганізоўвае II Міжнародную канферэнцыю – “Беларускія чытанні”, у якой прымуць удзел навукоўцы і даследчыкі з Латвіі і Беларусі, а таксама прадстаўнікі беларусаў замежжа. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы і пройдзе на пляцоўцы ZOOM.
Мэта канферэнцыі “Беларускія чытання” – вывучэнне культурных сувязяў Латвіі і Беларусі, гісторыі беларускай дыяспары Латвіі, наладжванне сувязяў з навукоўцамі і даследчыкамі, якія працуюць у гэтых напрамках.
Запрашаем усіх жадаючы прыняць удзел у канферэнцыі “Беларускія чытанні” у Даўгаўпілсе. Для гэтага трэба даслаць тэкст свайго даклада на е-пошту Цэнтра беларускай культуры – Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. да 15 лютага 2021 года. Патрабаванні да тэксту – шрыфт Times New Roman, памер – 12, міжрадковы інтэрвал – 1,5. Час выступлення аднаго ўдзельніка: 10-15 хвілін.
Канферэнцыя “Беларускія чытанні” адбудзецца ў пятніцу, 19 лютага 2021 года, на пляцоўцы ZOOM. Пачатак у 11.00. Удзел – вольны. Арганізатар – Цэнтр беларускай культуры.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры