Юбілейны “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” адбыўся онлайн
Друкаваць

Юбілейны “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” адбыўся онлайн

Х Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, які з’яўляецца адной з культурных візітовак горада і праходзіць у Палацы культуры на 1100 гледачоў пры поўным аншлазе, у час неверагодных абмежаванняў з-за каронавіруснай пандэміі ў гэты раз перамясціўся ў інтэрнэт. 

Агульная тэма – талака. Канцэрт адбыўся онлайн і аб’яднаў песні і танцы аматарскіх ансамбляў Латвіі, Літвы, Эстоніі і Беларусі розных гадоў. Дзякуем сябрам і партнёрам, мы разам! Паглядзець можна на YouTube, Facebook, www.bkc.daugavpils.lv.