Конкурс “Прысвячэнне Латвіі”: вучым патрыятычныя словы і фатаграфуем!
Друкаваць

Конкурс “Прысвячэнне Латвіі”: вучым патрыятычныя словы і фатаграфуем!

Лістапад – патрыятычны месяц у Латвіі. Традыцыйна гарады і пасёлкі апранаюцца ў прыгожыя ўбранні, праходзяць святочныя шэсці, канцэрты, сустрэчы. Латвійцы адзначаюць дзяржаўныя святы – Дзень Лачплесіса і Дзень абвяшчэння незалежнасці ЛР. У гэтым годзе з-за абмежаванняў, звязаных з распаўсюджваннем віруса Covid-19, мерапрыемствы праходзяць у іншым фармаце – онлайн.


           З 9 лістапада да 22 лістапада на старонцы ў Facebook і Instagram Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) пройдзе фотаконкурс, прысвечаны Дню Латвіі. Для таго, каб прыняць удзел у фотаконкурсе, неабходна выбраць адно патрыятычнае слова на латышскай мове, перавесці яго на беларускую мову, на гэтую тэму зрабіць аўтарскі фотаздымак. Напрыклад, “valsts” – “дзяржава”.  І выставіць працу на платформе Facebook.com альбо Instagram з хэштэгам #BKCkonkurssLatvijai.
          На працягу тыдня, з 23 па 27 лістапада, пройдзе онлайн галасаванне за фотаздымак, які спадабаўся. Тры аўтары самых папулярных фота атрымаюць дыпломы і памятныя сувеніры ад Цэнтра беларускай культуры.
         Удзельнічаючы ў конкурсе, вы згаджаецеся на выкарыстанне вашых дадзеных. Па выніках конкурсу будзе складзены латышска-беларускі патрыятычны слоўнічак і фотагалерэя “Прысвячэнне Латвіі”.
         А 12 лістапада на старонцы ЦБК у Youtube будзе даступна музычнае відэавіншаванне Цэнтра беларускай культуры да Дня незалежнасці Латвіі.

 

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры