25 ліпеня 2020 года ў латгальскім мястэчку Віляны прайшлі Дні латвійскіх культур у Латгале-2020 “Pynu, pynu sītu”, у якіх прыняла ўдзел харавая капэла “Спадчына” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры.
https://bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/407-belarusy-da-ga-pilsa-plyali-shmatnatsyyanalnae-sita-vilyanakh?tmpl=component&print=1#sigProIdc505ad2f7e
У суботу невялікі латгальскі горад Віляны ператварыўся ў шматнацыянальны цэнтр, у якім сабраліся прадстаўнікі латгальскай, рускай, беларускай і ўкраінскай дыяспар з розных куткоў Латвіі. Самымі далёкімі апынуліся ўдзельнікі фальклорнага ансамбля “Юр'еў дзень” з Вентспілса.
Канцэрт пачаўся з прывітання дырэктара Вілянскага Дома культуры Маргарыты Цакулы, а пасля ўдзельнікі мясцовага танцавальнага ансамбля “Kūmys” закруціліся ў гульні “Pynu, pynu sītu” (Пляту, пляту сіта) разам з усімі кіраўнікамі калектываў-удзельнікаў.
Беларускімі вясёлымі і лірычнымі песнямі гледачоў цешыла харавая капэла “Спадчына” (кіраўніца Яніна Юзэфовіч) Цэнтра беларускай культуры. Пасля кожнага выступу ўдзельнікам дарылі імянную таблічку ансамбля, якую трэба было прымацаваць да лагатыпу-сімвалу мерапрыемства.
Канцэрт падтрымалі Паўднёва-латгальскі цэнтр падтрымкі недзяржаўных грамадскіх арганізацый, Міністэрства культуры ЛР, а таксама самакіраванне Вілянскага краю.
У выдатным настроі і з новымі знаёмствамі “Спадчына” вярнулася ў родны Даўгаўпілс.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры