Друкаваць

Беларусы запрашаюць на яркі вясенні канцэрт!

У пятніцу, 25 мая 2018 года, у 18.00, у канцэртнай зале Дома Адзінства пройдзе святочны канцэрт «Куфар беларускіх скарбаў», якім завершацца традыцыйныя майскія Дні беларускай культуры ў Даўгаўпілсе, арганізаваныя Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК).

Яркім музычным акордам Дзён беларускай культуры стане канцэрт «Куфар беларускіх скарбаў». Гэта працяг праекта ЦБК да 100-годдзя Латвійскай Рэспублікі. У гэты раз з беларускага куфра дастануць прыгожыя тканыя дываны. Імі ўцяплялі альбо ўпрыгожвалі хаты і асабнякі. Дываны былі не толькі паказчыкам дастатку сям'і, але і прадметам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, паколькі іх выраб - гэта доўгая, карпатлівая, ручная работа.

На тэатралізавана-музычным прадстаўленні гледачоў сваімі песнямі, танцамі, тэатралізаванымі сцэнкамі пацешаць мясцовыя беларускія калектывы: ансамбль беларускай народнай песні "Купалінка", танцавальны ансамбль "Лянок", вакальна-інструментальны ансамбль "Пралескі", харавая капэла «Спадчына», тэатральная студыя «Паўлінка», ансамбль акардэаністаў «Квітнеючы май».

Па шматгадовай традыцыі, беларусаў павіншуюць цэнтры рускай, польскай, украінскай культуры, бо май у Даўгаўпілсе праходзіць пад знакам Дзён славянскай культуры. Далёкія госці і сябры Дзён беларускай культуры - беларускі ансамбль «Завіруха» з Екабпілса і салісты з Міёраў (Беларусь).

Сардэчна запрашаем усіх жадаючых на канцэрт «Куфар беларускіх скарбаў», які пройдзе ў пятніцу, 25 мая 2018 года, у 18.00, у канцэртнай зале Дома Адзінства (Даўгаўпілс, вул.Рыгас, 22а).
Уваход свабодны.

На мерапрыемствах вядзецца фотаздыманне і відэазапіс.

Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры