Цэнтр беларускай культуры запрашае на выставу вышытых карцін
Друкаваць

Цэнтр беларускай культуры запрашае на выставу вышытых карцін

У аўторак, 24 кастрычніка 2017 года, у 17.00, у даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адкрыецца персанальная выстава карцін «44 400 крокаў наперад…» Альфрэды Буліёнкі, члена Асацыяцыі свабодных мастакоў Латгаліі. Шырокаму гледачу будзе дадзена ўнікальная магчымасць убачыць ручныя работы - карціны, вышытыя крыжыкам.

Беларускі дом даўно і плённа супрацоўнічае з мясцовымі мастакамі. Тут неаднаразова праводзіліся як персанальныя, так і зборныя выставы самадзейных мастакоў. Вось і новы творчы сезон не стаў выключэннем. На выставе будзе прадстаўлена 20 карцін на самыя розныя тэмы. Наведвальнікі ўбачаць пейзажы, партрэты, сюжэтныя карціны, выявы жывёл.

Альфрэда Буліёнка - ураджэнка Краславы, беларуска па мамінай лініі. Рукадзеллем занялася са школьных гадоў на ўроках дамаводства. А вышыўкай карцін сур'ёзна захапілася з 19 гадоў і да гэтага часу прысвячае гэтаму занятку ўвесь свой вольны час. Работы А.Буліёнкі выстаўляліся не толькі ў Даўгаўпілсе, але і ў Латгаліі, Літве, Беларусі.

Музычным фонам мерапрыемства стане выступленне вакальнага ансамбля сеньёраў ЦБК "Спадчына" (мастацкі кіраўнік Яніна Юзэфовіч); усе жадаючыя змогуць у нефармальнай атмасферы выказацца з нагоды убачаных карцін, пакінуць запіс у кнізе водгукаў.

Запрашаем на адкрыццё выставы, якое пройдзе ў ЦБК у аўторак, 24 кастрычніка 2017 года, у 17.00, па адрасе: г.Даўгаўпілс, вул.Алеяс, 68 (уваход са двара).

Выстава "44 400 крокаў наперад…» будзе адкрыта да 23 лістапада 2017 года

(з 9.00 да 17.00 у будныя дні). Уваход бясплатны.

Арганізатар: Цэнтр беларускай культуры.

Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры