Цыкл радыёперадач да 100-годдзя Латвіі на SWH пачаўся з беларусаў
Друкаваць

Цыкл радыёперадач да 100-годдзя Латвіі на SWH пачаўся з беларусаў

8 верасня 2017 года на дзяржаўным радыё "SWH" стартаваў новы цыкл праграм "Visi kopā", прысвечаных 100-годдзю Латвійскай Рэспублікі. Першымі гасцямі, якія прадставілі культуру свайго народа ў Латвіі, сталі беларусы. На пытанні вядучых адказвалі супрацоўніцы Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) Ірына Апэйнанэ і Настасся Лукашонак.

Кожную пятніцу, пачынаючы з 8 верасня, і на працягу 11 тыдняў радыёслухачы Латвіі змогуць пазнаёміцца ​​з культурай і традыцыямі нацыянальных меншасцяў, якія пражываюць у Латвіі. Цыкл перадач падрыхтаваны адмыслова да стагоддзя Латвіі. Вядучымі пазнавальнай перадачы з'яўляюцца Андрыс Фрэйдэнфэлдс і Эвія Гулбэ.

У цёплай і непасрэднай атмасферы супрацоўніцы ЦБК адказвалі на пытанні рознага напрамку: пра партрэт народа - яго песнях і танцах, кухні, быце, святах і мерапрыемствах;  пра тое, як жывуць беларусы ў Латвіі, пра інтэграцыйныя працэсы. У праграме прагучалі вядомыя беларускія песні, а таксама акапэльна латышская народная песня «Es nenācu šai vietai» у перакладзе на беларускую мову.

Паслухаць перадачу "Visi kopā" ​​на латышскай мове можна па спасылцы: http://www.radioswh.lv/player/?archive=2017-09-12#archive=2017-9-8


Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры