9 жніўня 2017 года даугаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) прымаў у сябе выхаванцаў міжнароднага, дзіцячага, дзённага летняга лагера "Superkids". Для іх былі арганізаваны адукацыйна-гульнявыя заняткі "Спас: мядовы, яблычны, арэхавы». Бо лета ўжо падыходзіць да канца, а Спас - адзін з першых святаў ўраджаю, час збору першых дароў прыроды.
Адным з кірункаў дзейнасці ЦБК з'яўляецца праца з дзецьмі розных узростаў, у рамках якога праводзяцца адукацыйна-гульнявыя заняткі для дзіцячых садоў і школ "Нашы суседзі - беларусы", экскурсійныя праграмы "Беларускі дом", мэтай якіх з'яўляецца пазнаёміць дзяцей з беларускімі звычаямі і традыцыямі, культурай і беларускай мовай.
Вось і на гэты раз у гасцінны Беларускі дом зазірнулі каля 40 выхаванцаў дзіцячага летняга лагера, каб пазнаёміцца з традыцыяй святкавання беларускага Спаса: мядовага, яблычнага, арэхавага. Арганізатар культурных мерапрыемстваў Ірына Апейнанэ падчас экскурсіі азнаёміла дзяцей з працай Цэнтра, з Народнай бібліятэкай, з выставай фотаздымкаў, з экспазіцыяй беларускай хаткі, распавяла пра ролю і месца даўгаўпілскіх беларусаў у культурным развіцці нашага шматнацыянальнага горада.
Метадыст ЦБК Марыя Памецька, апранутая ў прыгожы беларускі нацыянальны касцюм, распавяла пра тое, што жнівень у беларусаў, па старажытнай традыцыі, звязаны з сельскагаспадарчымі святамі, у якіх цесна пераплецены хрысціянскія, паганскія і народныя традыцыі і абрады. 14 жніўня беларусы святкуюць Спас мядовы, 19 жніўня - яблычны, а 29 жніўня - арэхавы, і таксама падрабязна ахарактарызавала кожны з іх; пазнаёміла дзяцей з традыцыйным у Беларусі відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва - выцінанкай. Дзеткі за сталамі з вялікім задавальненнем і запалам выразалі з паперы вожыка і яблык, наклейвалі іх на паштоўку, адгадвалі загадкі на беларускай мове.
А затым, да вялікай радасці дзяцей, адбылося чаяванне з булкай, мёдам і іншымі прысмакамі, абмеркаванне ўсяго ўбачанага і пачутага, абмен уражаннямі і, вядома ж, традыцыйнае фатаграфаванне на памяць. Адыходзячы, выхаванцы дзіцячага лагера, сярод якіх былі дзеці з Германіі, Англіі, Ірландыі, Швецыі, Кіпра, не толькі забіралі з сабой паштоўкі, зробленыя ўласнымі рукамі і прысвечаныя Спасу, але і шмат самых выдатных эмоцый і ўражанняў. Яны дзякавалі за цёплы прыём, за новыя веды, уменні, навыкі і казалі толькі што вывучаныя новыя словы па-беларуску "да пабачэння" і "ды сустрэчы"
І такія сустрэчы абавязкова будуць! Сардэчна запрашаем!
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры