Рамантычны рэалізм у пейзажах і нацюрмортах Пятра Лаўрэнава
Друкаваць

Рамантычны рэалізм у пейзажах і нацюрмортах Пятра Лаўрэнава

24 студзеня 2017 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца адкрыццё выставы карцін Пятра Лаўрэнава. Мастак працуе ва ўнікальнай тэхніцы жывапісу - гуашшу піша пейзажы і нацюрморты ў стылі рамантычнага рэалізму. Першая і персанальная выстава прадставіць карціны П.Лаўрэнава шырокаму гледачу.

Пётр Кірылавіч Лаўрэнаў нарадзіўся ў 1949 годзе ў Даўгаўпілсе ў стараверскай сям'і. Па лініі бацькі паходзіць ад латгальскіх старавераў, якія больш як за трыста гадоў жылі на тэрыторыі цяперашняй Малінаўскай воласці, у вёсцы Рубянішкі. Па лініі маці - з пскоўскіх купцоў, якія эмігравалі ў Латгалію пасля трагічных падзей 1917 года.

Як кажа сам Пётр: «малюю, колькі сябе памятаю». Першым яго педагогам яшчэ ў дашкольныя гады быў Яўген Фёдаравіч Фёдараў, мастак старой рускай школы. Ён скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, займаўся рэстаўрацыяй абразоў, распісваў іканастасы, працаваў па цэрквах і таму не мог быць выкладчыкам, даваў прыватныя ўрокі на хаце, насупраць Навастраенскай царквы. Да яго здольнага хлопчыка і накіраваў муж цёткі, які быў рэгентам у Барысаглебскім саборы і сябраваў з Фёдаравым.

У школьныя гады П.Лаўрэнаў займаўся ў гуртках, студыях малявання і ўдзячны лёсу за настаўнікаў: «Мне пашанцавала з педагогамі. Яны патрабавалі маляваць строгім акадэмічным метадам, галоўная мэта якога - перш за ўсё паставіць цвёрды і добры малюнак алоўкам. Кажуць, што матэматыка - каралева навук, а малюнак алоўкам - гэта аснова ўсіх стыляў і напрамкаў у жывапісу. Мяне вучылі: авалодаеш малюнкам - лёгка авалодаеш любым напрамкам жывапісу. Педагогі выхавалі мяне прыхільнікам традыцыйнага рускага рэалізму ў жывапісе».

У дзяцінстве і ў маладосці Пётр Лаўрэнаў працаваў алеем і акварэллю. Гадоў сорак таму паспрабаваў пісаць гуашшу. Спадабалася. З тэорыі ведаў, што гуаш дазваляе выкарыстоўваць алейную шматслаёвую тэхніку. Гуаш выдатна захоўваецца. Перайсці на гуаш прыйшлося па вельмі празаічнай прычыне: у 1980-я гады пачаўся дэфіцыт алейных мастацкіх фарбаў. Гуашшу жа можна дамагчыся амаль такога ж выніку як і ў алейным жывапісу, хоць нашмат складаней.

П.Лаўренаў марыў атрымаць вышэйшую мастацкую адукацыю, але ўсё ж жыццёвы выбар апынуўся прагматычным: скончыў Рыжскі політэхнічны інстытут, працаваў інжынерам на заводзе «Электраінструмент». Аднак жывапіс не пакідаў ніколі. Маляваць стараецца кожны дзень. Любіць таксама капіяваць працы вядомых майстроў, але ня цалкам, а беручы, напрыклад, сюжэт, кампазіцыю і далей развіваць па сваім меркаванні. Лічыць, капіраванне - добрая адукацыя для самадзейных мастакоў.

У цяперашні час Пётр Лаўрэнаў працуе ў стылі рамантычнага рэалізму. На выставе прадстаўлены работы, напісаныя з 1980 па 2017 гады.

Запрашаем на адкрыццё выставы, якое пройдзе ў аўторак, 24 студзеня 2017 года, у 16.00, у Цэнтры беларускай культуры: г.Даўгаўпілс, вул. Смілшу, 92, Палац культуры, 305 каб..

Выстава карцін Пятра Лаўрэнава будзе адкрыта да 24 лютага 2017 года. Уваход свабодны.

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры,

т. 654 24695, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv

г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92, Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306