Вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі» заснаваны ў 2014 годзе.

У рэпертуары маладога музычнага калектыву - выкананне беларускіх народных песень, фальклорных абрадавых песень, сучасных аўтарскіх песень, а таксама песень на латышскай, латгальскай, рускай мовах. «Пралескі» выконваюць таксама песні на вершы члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслава Валодькі.

Вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі» - удзельнік:

  • Міжнароднага экафестывалю «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” (Беларусь, 2015, 2017 г.),
  • Міжнароднага фестывалю народных культур «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” (2014, 2015 г., 2017),
  • VIII Міжнароднага фестывалю нацыянальных культур “Вентспілскі вянок» (2015 г.);
  • Песеннага фестывалю «Sūpojamies dziesmas -7” (Сілэнэ, 2015 г.)
  • Браслаўскага кірмаша-канцэрта «Сустрэчы сяброў» (Беларусь, 2015 г.),
  • ХІІІ Міжнароднага фестывалю «Песні памежжа» (Вільня, Літва, 2015 г.), бронзавы прызер (3 месца). Асобнага дыплома фестывалю калектыў быў удастоены за выкананне латышскай народной песні.

Ансамбль «Пралескі» удзельнічаў у канцэртах Свята Даўгаўпілса; святочных канцэртах «Каляды», «Купалле», 525-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны, II Міжнароднай канферэнцыі Канфедэрацыі беларусаў памежжа; у Днях беларускай культуры ў Даўгаўпілсе, многіх святах валасцей Даўгаўпілскага краю, у Міжнародным інфармацыйным дні праекта “Азбука інтэграцыі” і інш.

Састаў ансамбля – 6 самадзейных спявачак маладога ўзросту. Музычнае суправаджэнне – скрыпка, акардэон, музычныя апрацоўкі. Таксама практыкуюцца акапэльныя спевы.

Кіраўніца вакальна-інструментальнага ансамбля «Пралескі» Цэнтра беларускай культуры - Настасся Лукашэнака.