Тэатральная студыя “Паўлінка” пачала сваю працу ў 2007 годзе.

У рэпертуары аматарскага тэатральнага калектыву – пастаноўкі на  беларускай мове вядомых п’ес: Я. Купалы “Паўлінка”, М.Чарота “Мікітаў лапаць”, Л.Радзевіча “Збянтэжаны Саўка”, Ф.Аляхновіча  “Чорт і баба”, ураджэнкі Лудзы В.Казлоўскай “У калядны вечар”, сцэнарыяў народных святаў і абрадаў (Купалле, Багач, Каляды), сямейна-пабытовых гумарыстычных сцэнак.

Тэатральная студыя “Паўлінка” – удзельнік:

  • Адборачных аглядаў на Уселатвійскае свята песні і танца і Міжнародны фальклорны фестываль “Baltica-2018”
  • Тэатралізаванага свята “Беларускае Купалле” у парку Дубровіна (2016, 2017 гг.)
  • Інтэрактыўнай тэатралізацыі свята “Купалле” у вёсцы Экімань Полацкага раёна (Беларусь, 2016 г.)
  • Міжнароднага фестывалю народных культур “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” (2011, 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017 гг.)
  • Міжнароднага фестывалю “Залессе збірае сяброў” (Беларусь, 2014 г.)
  • дыпламант XXV Уселатвійскага Свята песні і XV Свята танца (Рыга, 2013 г.) - бронзавы прызёр (3 месца)
    • IX Міжнароднога Даўгаўпілскага фестывалю масачных традыцый (2012 г.) - сярэбраны прызёр (2 месца)
    • XXII Уселатвійскага Свята песні і XIV Свята танца (Рыга, 2008 г.) і інш..

Тэатральная студыя “Паўлінка” – актыўны ўдельнік канцэрта да 500-годдзя г.Міёры (Беларусь), гастрольных выступленняў у Рэзэкнэ і Дагдзе; на Міжнародным фестывалі народных культур “Беларускі кірмаш у Даугаўпілсе” пастаноўка тэатральнай студыі з’яўляецца асноўным звязуючым звяном гала-канцэрта.

Узнагароды “Паўлінкі”:

  • Пасведчанне  1-ай ступені адбору на Уселатвійскае свята песні і танца і Міжнародны фальклорны фестываль “Baltica-2018”
  • Ганаровая грамата Даўгаўпілскай гарадской думы за ўдзел у Уселатвійскім Свяце песні і танца (2013 г.)

У 2017 годзе ў гонар 10-годдзя тэатральнай студыі “Паўлінка” кіраўніцы  Галіна Сантоцкая  і Інэса Казлоўская былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі Даўгаўпілскай гарадской думы і Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе.

Састаў тэатральнай студыі – 14 самадзейных акцёраў ад малодшага да старэйшага ўзросту, якія ведаюць беларускую мову.

Цяперашняя кіраўніца тэатральнай студыі “Паўлінка” Цэнтра беларускай культуры – педагог Інэса Казлоўская, ураджэнка горада Гомеля. Мае пасведчанне аб  праходжанні  праграмы павышэння кваліфікацыі “Тэатр і творчасць школьнікаў”, курсаў прафесійнага павышэння адукацыі “Драматургічная сучаснасць і сучаснасць у драматургіі” (2017 г.)