Ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” заснаваны ў 1992 годзе.

Кіраўнік ансамбля “Купалінка” – педагог, музыкант Вячаслаў Мікалаевіч Пятроў.

Склад ансамбля – 17 самадзейных выканаўцаў.

У рэпертуары ансамбля – беларускія народныя, фальклорныя і абрадавыя песні, а таксама латышскія і латгальскія народныя песні, тэматычныя аўтарскія песні на беларускай мове.

Музычнае суправаджэнне – акардэон.

Ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” – удзельнік:

• I-га Конкурсу беларускай песні ў Латвіі (Рыга, 2019 г.);
• Абласнога свята-конкурсу “Песні сунічных бароў” у Лёзна (Беларусь, 2019 г.);
• Свята славянскага пісьменства (Талін, Эстонія, 2019 г.);
• Канцэрта ў Рэспубліканскім Цэнтры нацыянальных культур (Мінск, Беларусь, 2019 г.);
• Фестывалю беларускай песні ў Літве (Вісагінас, 2018 г.);
• Юбілейнага свята “Карсаве – 90” (Латвія, 2018 г.);
• Гарадскога свята “Наваполацку – 60” (Беларусь, 2018 г.);
• Міжнароднага фальклорнага фестывалю “Балтыка” (Даўгаўпілс, 2018 г.);
• Міжнароднага конкурсу-фестывалю “Песні памежжа” (Вільнюс, Літва,
• 2018 г.);
• XXVI Уселатвійскага Свята Песні і XVI Свята танца (Рыга, 2018 г.);
• Адборачных аглядаў на XXVI Уселатвійскае Свята песні і XVI Свята танца (Рыга, 2017 г.);
• Фестывалю беларускай песні ў Літве (Швянчоніс, 2017 г.);
• Юбілейнага канцэрта ў гонар 25-годдзя ансамбля “Купалінка” (2017 г.);
• Фестывалю “Купалле” (Полацк, Беларусь, 2016 г.);
• Міжнароднага фестывалю “Балтыка-2015” (Рыга, 2015 г.);
• Міжнароднага фестывалю “Залессе збірае сяброў” (Беларусь, 2015 г.);
• Міжнароднага беларускага фальклорнага фестывалю “Фэст” (Дагда, 2015 г.);
• IV фестывалю народнай песні ў Ліванах (Латвія, 2015 г.);
• Фестывалю «Ģimenes šūpolī» (Даўгаўпілскі край, 2015 г.);
• VII Міжнароднага этнафэсту “GOSTI” (Рэзэкнэ, 2014 г.);
• Х Міжнароднага Даўгаўпілскага фальклорнага фестывалю (2014 г.);
• XXV Уселатвійскага Свята песні і XV Свята танца (Рыга, 2013 г.);
• Міжнароднага фестывалю “Браслаўскія зарніцы” (Беларусь, 1999, 2007 г.);
• ІІ Міжнароднага фестывалю беларускай народнай песні (Рыга, 2007 г.);
• XV Міжнароднага фестывалю мастацтваў у Віцебску (Беларусь, 2006 г.);
• Міжнароднага фестывалю песні і танца (г.Екабпілс, 2006 г.);
• VI Міжнароднага Даўгаўпілскага фестывалю масачных традыцый (2006 г.);
• III і IV Міжнароднага музычнага фестывалю нацыянальных меншасцяў “Латгальскі вянок” (Індра, 2002 г., 2004 г.);
• II Міжнароднага фестывалю народнага мастацтва “Аугшдаугава” (Даўгаўпілскі край, 2004 г.);
• Фестывалю беларускай народнай песні (Рыга, 2003 г.);
• Міжнароднага фестывалю народнай творчасці “Грай, гармонік, у Латгаліі” (Прэйлі, 2003 г.);
• II Міжнароднага Даўгаўпілскага фестывалю масачных традыцый (2001 г.);
• Міжнароднага фестывалю народных культур “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” (2011-2019 г.г.)

Ансамбль “Купалінка” удзельнічаў у канцэрце 500-годдзя Міёраў (Беларусь), святкавання “Купалля” у Вісагінасе (Літва); святочных канцэртах “Каляды”, “Масленіца”, “Купалле”; канцэртах да 525-годдзя з дня нараджэння Францыска Скарыны, II Міжнароднай канферэнцыі Канфедэрацыі беларусаў памежжа; у Днях беларускай культуры ў Даўгаўпілсе і Елгаве, у “Свяце бульбы” і “Гуканне вясны” у Екабпілсе; у канцэртах Свята Даўгаўпілса, “Культурнага балю”; дабрачынных канцэртах, у гарадскіх і раённых мерапрыемствах; мерапрыемствах праекта “Куфар беларускіх скарбаў”, навукова-пазнавальнага праекта “Беларускія геніі”, у паэтычных і творчых вечарах; у мерапрыемствах Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” і многіх іншых.


Узнагароды “Купалінкі”:


• Падзяка Латвійскага нацыянальнага Цэнтра культуры (2018, 2017, 2015 г.г.);
• Ганаровая грамата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі  Беларусь (2017 г.);

• Ганаровая грамата Рэспубліканскага Цэнтра нацыянальных культур (Беларусь, 2017 г.);
• Ганаровая грамата Даўгаўпілскай гарадской думы ў сувязі з 25-годдзем калектыву (2017 г.);

• Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2013 г.);
• Падзяка Упраўлення культуры Даўгаўпілскай гарадской думы (2008 г.);
• Падзячная грамата Даўгаўпілскай гарадской думы ў сувязі з 10-годдзем калектыву